?

Log in

No account? Create an account

Правазнаўца (The_Lawyer)

Recent Entries

You are viewing the most recent 25 entries.

16th May 2010

10:42pm: Жах
Вось знаёмы Тыгра прасіў зафрэндзіць... і вельмі спадабаўся пост:
http://gevella.livejournal.com/258665.html
Current Mood: sad

11th April 2010

11:23pm: Польска
Цікавае месца басейн... людзі тут плаваюць. Але частка людзей прыходзіць пагутарыць з народам. Часам здаецца, што яны тыдзень нікога не бачаць, ні з кім не размаўляюць, а потым у нядзелю прыходзяць у басейн, каб менавіта ў басейне паабмяркоўваць апошнія падзеі.
Жанчыны могуць спакойна пасярэдзіне дарожкі спыніцца і пачаць размаўляць са знаёмымі... ну і што, што іншым трэ плаваць... тут жа важныя падзеі! не трамвай - абплывеш. А мужчыны яшчэ лепш стануць на глыбіні , а ты паварочвай, навошта плыць на борціка???

Але пост не пра тое...
Нават гэтыя людзі сёння гутарылі пра чарговую польскую трагедыю пад Смаленскам... калісьці беларускім горадам... Так, на самой справе горка на душы, калі занінула столькі людзей.
Але на форумах з'яўляюцца дзіўныя людзі...
Хтосьці з ...фобаў знайшоў след расейскага ФСБ... Нават знайшлі відавочцаў, якія чулі стрэлы на месцы здарэння: нібыта расейскія спецслужбы дабівалі пасажыраў збітага ракетай самалёта... тупізм у тым, што целы ж аддадуць родным і дзіркі ад куль складана будзе схаваць...
Хтосьці лічыць, што загінулі палітыкі, таму шкадаваць павінны таксама толькі палітыкі... Але, людзі, усе мы перш за ўсё чалавекі. Незалежна ад таго, палітыкі, суддзі, пракуроры, рабочыя ці настаўнікі... Мы аднолькава ядзім, ходзім у туалет і... паміраем. Таму і шкадаваць, калі гінуць столькі людзей з блізкага вякамі нам народа павінны аднолькава. Можна было б і жалобу аб'явіць, каб зноў не быць адзінай выспай у Еўропе... Усё роўна Радуніца - успамінаем памерлых...

П.С. Цікава, а ці зменяцца адносіны да памерлага Прэзідэнта, калі вызначыцца, што гэта ён прымусіў пілота садзіцца...
Current Mood: sad

8th April 2010

12:50am: Па крысе ідзе агітацыя за кандыдатаў у дэпутаты
Учора йшоў дадому і ўбачыў ля крамы сцяг... не, не дзяржаўны, а завода "Керамін". Падыходжу, а ля стэнда з інфармацыяй аб дэпутаце (бо там менавіта аб адным дэпутаце і напісана) стаяць людзі і за гэтага аднаго агітуюць.
Высвятляецца, што сын былога дэпутата вырашыў падоўжыць шлях свайго бацькі. Малады чалавек, 33 гады, па адукацыі юрыст, зразумела самастойна прайшоў шлях на гэтым заводзе ад юрысконсульта на намесніка дырэктара (нічога, што яго бацька раней і быў там дырэктарам). І падтрымаць яго ў свой працоўны час прыйшлі супрацоўнікі завода :)
Пытаюся, а якія-небудзь іншыя кандыдаты ёсць. "Не ведаем!" - з абурэннем адказваюць мне яны. Ну добра, разумею, у Вас свой кандыдат... а што вось ён зрабіў добрага... ну, напрыклад, на Вашым заводзе? "Нічога, але абяцае шмат зрабіць".
Смешна... нават супрацоўнікі не сказалі, што ён добрага для іх зрабіў... што ён зробіць добрага для іншых выбаршчыкаў???
Current Mood: creative
12:25am: Перад беларускамоўнымi судовымi пасяджэннямi перачытваю Быкава...
Ды і ўвогуле "Звязда" шмат пра каго са знаёмых піша...

Яшчэ адна спасылка: http://www.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=50943&idate=2010-01-15

А пад катам зноў тэкст артыкула з нумара ад 15 студзеня 2010 года.Collapse )
Current Mood: creative

7th April 2010

11:41pm: Выпускны на вайну...
Прыемна было сёння пачытаць пра бабулю ў "Звяздзе".

Вось лінк: http://www.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=56439&prilid=

А пад катам капіпаста самаго артыкула...Collapse )
Current Mood: creative

6th April 2010

5:27pm: Дык усё ж такі хто знішчыў Мінск???
Капіпаста з http://www.nv-online.info/by/59/300/11216/

"Памятаю, 3 лiпеня 1984 года я са сваёй жонкай Нiнай гуляў у парку iмя Горкага. Горад Мiнск быў у святочным убраннi. Мы сядзелi на лаве, слухалi музыку, елi марожанае. Да нас, на свабоднае месца, падсеў мужчына. Было бачна, што ў яго ёсць жаданне паразмаўляць, выказацца. Ён сказаў, што 3 лiпеня 1944 года нiякага вызвалення горада не адбывалася. З 30 чэрвеня на 1 лiпеня немцы скрытна, без адзiнага выстрала пакiнулi горад. Толькi ранiцай, калi людзi iшлi на працу, высветлiлася што на вулiцах няма нямецкай тэхнiкi, няма немцаў, iх установы апусцелi. 1 i 2 лiпеня горад жыў свабодна, не было нi нямецкай, нi савецкай улады. “А дзе ж былi падпольшчыкi? Яны ж у склаўшыхся абставiнах павiнны былi выйсцi з падполля, адкрыцца перад людзьмi i распачаць арганiзацыю жыццядзейнасцi ў горадзе?” — падумаў я, але прамаўчаў. “Нiякага падполля ў Мiнску не было”, — сказаў ён, быццам бы прачытаўшы маё маўклiвае пытанне. Далей з яго слоў мы даведалiся, што мiнчане радавалiся вызваленню заўчасна. 3 лiпеня на горад наляцела савецкая авiяцыя i ўшчэнт разбамбiла яго. Бамбiлi жылыя кварталы, загiнула шмат людзей. Усё гэта ён бачыў на свае вочы, перажыў сам. Мы слухалi, але ў размову з iм не ўступалi — раптам гэта нейкая правакацыя? У той час я быў савецкiм чалавекам i праз нейкi час пра гутарку забыўся. У галаве былi iншыя турботы. Пасля працы трэба было матацца па горадзе, каб атаварыць харчовыя i прамтаварныя талоны. Такой была савецкая рэчаiснасць.

Наступiў 1994 год — чарговая круглая дата з дня вызвалення Мiнска. Мiнск святкаваў. А на расiйскiх тэлеканалах у гэты самы час успамiналi пра вайсковую аперацыю “Баграцiён”. У адной з тэлеперадач выказаў свае ўспамiны расiйскi ветэран-лётчык. Ён расказаў, што да вайны служыў пад Мiнскам, а жыў з сям’ёй у самiм горадзе. Калi пачалася вайна, сям’я не змагла эвакуiравацца i засталася ў Мiнску.

Калi пачалося вызваленне горада ў 1944 годзе, авiяполк, у якiм ён служыў, быў нацэлены на Мiнск. Пра лёс сваёй сям’i ён нiчога не ведаў. 1 лiпеня авiяразведка данесла, што ў Мiнску працiўнiк не заўважаны, немцы змаглi пакiнуць горад непрыкметна. Высокае начальства абуралася, што немцы змаглi ўлiзнуць з-пад самага носа. Шараговыя лётчыкi радавалiся, што горад не трэба будзе бамбiць, будзе менш разбурэнняў. Штаб пачаў распрацоўку плана бамбёжкi другiх беларускiх гарадоў, якiя знаходзяцца далей на захадзе, — Баранавiч, Гродна, Брэста i iншых. I тут нечакана ранiцай 3 лiпеня полк атрымаў загад бамбiць Мiнск, прычым бамбiць жылыя кварталы, адмiнiстрацыйныя будынкi — не чапаць. Шараговыя лётчыкi не разумелi, для чаго бамбiць горад, якi немцы пакiнулi двое сутак таму. Сухапутныя армii нават не сталi заходзiць у сталiцу Беларусi, а хутчэй кiнулiся на захад даганяць працiўнiка. Абмяркоўваць загад, пярэчыць начальству было небяспечна. Гэты лётчык бачыў са свайго самалёта дом, у якiм засталася яго сям’я. I на гэты дом ён скiдваў бомбы.

Што было далей — не ведаю. На жаль, тэлевядучы аддаў мiкрафон другому ветэрану..."

"...Калi пачалася вайна, Нiне споўнiлася 23 гады. Яна была прывабная прыгожая дзяўчына. Таму я запытаўся, як паводзiлi сябе немцы, як ставiлiся да маладых жанчын. Яна адказала, што не чула, каб немцы прыставалi да жанчын цi кагосьцi згвалцiлi. Мiнск быў не надта вялiкiм горадам, i, калi нешта здаралася, на наступны дзень усе пра тое ведалi. На паштовае аддзяленне, дзе яна працавала, штодзённа наведвалiся дзесяткi немцаў. Яны адсылалi паштоўкi, пiсьмы, бандэролi, пасылкi. Нiна сказала, што наслухалася iх “Darf ich herein”, “Guten Tag”, “Bitte sehr”, “Danke schon”, “Auf wiedersehen”. Але мяне больш за ўсё цiкавiў дзень 3 лiпеня 1944 года. Я сказаў, што гэты дзень, напэўна, быў самы радасны. Яна адказала, што, наадварот, гэта быў самы жахлiвы дзень. Савецкая авiяцыя разбамбiла горад..."
Current Mood: creative

10th February 2010

5:28pm: Няўжо мы жадаем, каб людзі ў свеце даведваліся пра нашу краіну вось так???
"CHUCK LORRE PRODUCTIONS, #277
Belarus is a small, land-locked country next door to Russia, Ukraine, Latvia, Lithuania and Poland. According to Wikipedia, one of its major exports is cattle by-products. Which begs the question, what horrible shape are the cattle in, if all they're good for is felt hats and wallpaper paste? But Belarus does have a bustling TV production industry. One of their most recent hits is a sitcom about four nerdy scientists who live next door to a beautiful blonde waitress. The characters are named Sheldon, Leo, Hovard, Raj and Natasha, and the show is entitled, The Theorists. Each episode begins with a rapid-fire montage of images which takes us from the dawn of time to the present moment. Keeping with that theme, the montage is scored with what is probably the worst piece of recorded pop music since the dawn of time. And finally, each episode appears to be a Russian translation of a Big Bang Theory episode. When we brought this to the attention of the Warner Brothers legal department, we were told that it's next to impossible to sue for copyright infringement in Belarus because the TV production company that is ripping us off is owned and operated by the government of Belarus. Having no other recourse, I'm hoping that this vanity card will be read by the fine folks making The Theorists, and, wracked with guilt, they break down and send us some felt hats. The Kyrgyzstan version of Dharma & Greg already sent me some wallpaper paste."

Узяў тут: http://www.chucklorre.com/index-bbt.php?p=277

Хаця я ў першы ж дзень казаў, што нашыя скралі.
Current Mood: creative

16th January 2010

1:40am: Аб новаўвядзеннях у заканадаўстве
Як заўжды Глава нашай дзяржавы панападпісваў каля 50 законаў падчас калядаў... складана адразу знайсці ўсе навэлы ў іх (асабліва, калі часам законы рэгіструюцца "заднім чыслом")...
Смешна атрымалася з Падатковым кодэксам (Асаблівая частка)... Гляджу я пералік зарэгістраваных нарматыўных актаў 30 снежня 2009 года на сайце НЦПІ - няма яго там. А 4 студзеня 2010 года адкрываю зноў тую ж старонку... ба, дык ён аказваецца ўсё ж такі быў тады зарэгістраваны. Далей - весялей. Усе ім карыстаюцца з 1 студзеня 2010 года... але гэта супярэчыць не толькі законам логікі, але і пазітыўным законам Беларусі. Закон, якім ён павінен быць уведзены ў сілу, як і ён сам афіцыйна не публікуюцца да 7 студзеня 2010 года (таксама смешна, выхад НРПА у святочны дзень). Такім чынам, як не апублікаваны, не можа дзейнічаць і Закон, які ўводзіць Падатковы кодэкс (Асаблівая частка) у сілу... але ён дзейнічаў...

вось некаторыя змяненні, якія я лічу прыемнымі :)Collapse )
Гэта канешне ж не ўсе змяненні заканадаўства, але астатнія знойдзеце самастойна ;)
Current Mood: busy

13th January 2010

11:50pm: Translations
Быў сёння на "Translation" Пянігіна ў Купалаўскім. Ну што сказаць... у цэлым можна паглядзець: галоўная ідэя цікавая, часам ёсць вельмі смешнія моманты. Але ёсць і нудныя месцы. У двух месцах амаль заснуў. Як кажа адзін знаёмы: "многа букфф". Але быў разбуджаны з'яўленнем нейкай дынамікі.
Асабліва спадабалася, як аўтар паказаў праблемы разумення паміж ірландцамі і брытанцамі. А ў цэнтры каханне...
Вынік: раю схадзіць.
Current Mood: creative

7th January 2010

2:00am: І гэтыя людзі займаюцца адукацыяй нашых дзяцей!
Учора ў некаторыя школы Фрунзенскага раёна дайшлі паведамленні з упраўлення адукацыі таго ж раёна. У іх было напісана, што неабходна паведаміць ва ўпраўленне аб "ориендаторах" (дакумент быў на рускай мове) памяшканняў школы. Цікава, колькі "арыендатараў" знайшлося ў раёне???
Current Mood: sleepy

31st December 2009

11:54pm: З Новым 2010 годам!!!
З Новым 2010 годам!!! Асабліва Тыграў;)!!!
Current Mood: crazy

2nd December 2009

11:42pm: Як прыемна прахадзіць тэсты :)

Я прайшоў тэст "Ваш псіхалагічны ўзрост"

Ваш псіхалагічны ўзрост - Вынікі тэста

Ваш псіхалагічны ўзрост роўны 22.

Маладосць. Вы адказны і ўжо дарослы чалавек. Не страчвайце каштоўны час, рэалізуйце сябе поўнасцю!
Прайсці "Тэст на вызначэнне псіхалагічнага ўзроста" тут
Current Mood: confused

1st October 2009

10:45pm: Спадабалася цытата
Калі б выбары маглі нешта змяніць, дык іх бы ўжо даўно адмянілі... сказана немцамі наконт іх выбараў у Бундэстаг!
Current Mood: sleepy

7th September 2009

1:09am: Бярэсце
Сёння раніцай вярнуўся з Бярэсця...
Шмат разоў там быў... але кожны раз знаходзіцца штосьці новае для мяне.
Гэтым разам нават тут напішу.
Па-першае, усталявалі новы помнік да 1000-годдзя Бярэсця... але здаецца яно будзе наступным годам. Цікава, хто вучыў беларускай мове тых "таварышаў", што рабілі надпісы на ім... Памылкі, гэта не ўсё... яны выкрэслілі з нашай мовы літару "Ў"... а яна ёсць толькі ў беларускай :(
Па-другое, вечарам у пятніцу сядзелі ў рэстарацыі ў гасцініцы "Інтурыст"... акрамя простых "смяротных" там было тры ці чатыры банкетных сталы... Як я паступова даведаўся два юбілеі і настаўнікі святкавалі "Дзень ведаў". Амаль увесь час гучна грала музыка (людзі замаўлялі песні ў сувязі са сваімі святамі... "для Ганны ад бацькі" і г.д... за грошы адпаведна). Тостаў я разумею ў іх увогуле не было... мабыць такі мясцовы звычай. А настаўнікі замовілі песню са словамі "Танцуй Россия, плачь Европа - у меня самая красивая опа"... не аддавайце сваих дзяцей у 34 СШ г. Бярэсце.
Current Mood: sleepy

3rd July 2009

9:54pm: Бедны хлопчык


Міколку сёння зноў пашчасціла. Ён гуляў у салдацікаў... ды і афіцэраў з генераламі таксама. А калі-небудзь ён захочы гуляць з дзяўчынкамі :)
Current Mood: working

3rd February 2009

11:36pm: Зноў быў у тэатры...
Нам не трэба нічыйго дазволу на тое, каб дыхаць. А пісаць і гаварыць на сваёй мове гэтак натуральна, як дыхаць (У. Караткевіч).
Current Mood: creative

11th January 2009

10:49pm: Дзяржаўная мова...
Калі ўжо і ў нас будзе паважацца першая дзяржаўная мова.
Вось Прэзідэнт Латвіі адмовіўся наперад даваць інтэрв'ю на рускай мове... цікава, а на ангельскай будзе??? Ці гэта не прынцыпова.
А цяпер, увага, віктарына без прызоў... Здагадайцеся якія прозвішчы рускамоўных жыхароў Латвіі хаваюцца за гэтымі прозвішчамі ў іх латвійскіх пашпартах:
1) Siskina
2) Marks Piskins...
Current Mood: creative
12:49am: Эксперымент
Учора ўвечары вырашыў праверыць, ці сапраўды ёсць праблемы з набыццём грашовых сродкаў у замежнай валюце. Выбраў менавіта вечар (пасля 18.00), бо ў Інтэрнэце пішуць, што валюту можна набыць толькі раніцай. Раён для эксперыменту выбраў найлепшы: ДзУМ і наваколле.
І што Вы думаеце? На вуліцы Леніна ў абодвух абменніках не было чаргі… і былі даляры, еўра і расейскія рублі. У пераходзе ля Нацбанку не было ані чаргі, ані даляраў і еўра… можна было набыць толькі расейскія рублі. У самім ДзУМе я ўпершыню за апошнія дні ўбачыў адсутнасць чаргі ля банкаматаў “Беларусбанку” і “Белінвестбанку”… добра, паклаў грошы на тэлефон :) Абменнік адразу ля ўваходу быў зачынены на тэхнічны перапынак, а ля іншага абменніку стаяла чарга з трох чалавек. Але цуд – іх абслугоўвалі! Валюта была і ім яе прадавалі. Але больш за ўсё, як заўжды, мне спадабаўся Міжнародны транзітны банк. Захаджу, дзядзька здае даляры… здаецца, дзесьці 50. Больш нікога няма. Курс для набыцця, як я заўважыў, самы выгодны ў наваколлі. Пытаюся пра еўра. Яна кажа, што няма… дробных еўра :) можна набыць толькі банкнотамі 100 еўра.
Ну што, набывайце дарагія гроша вольна!
Current Mood: creative

9th January 2009

1:27am: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
З верасня хацеў схадзіць у гэты тэатр на “Каласы пад сярпом тваім” Караткевіча. Быў поўны радасці, калі квіткі былі набыты на 8-га студзеня ў пачатку снежня. Больш радасці ў мяне было толькі, калі пасля двухгадовага пошуку я набыў квіткі на “Дзікае паляванне караля Стаха” у Купалаўскім. І тут такі ўдар… Захварэў актор і спектакль заменены на нейкі “Неба ў дыяментах”… Пластычная кампазіцыя па матывах твораў А. Чэхава. Апошняга я дарэчы так і не заўважыў… Запытаўся ў супрацоўніцы тэатра, ці цікавая гэта пастаноўка. Адказ быў, што спектакль лепш за “Каласы…”
Карацей лухта поўная, але з прэтэнзіяй на арыгінальнасць. Праз дваццаць хвілін я заснуў… Гучная музыка прымусіла мяне прачнуцца. Расплюшчыўшы вочы, я сустрэўся вачыма з галоўнай акторкай… спадзяюся яна зразумела, як мне спадабалася іх пастаноўка :)
Але апошнія пяць хвілін спадабаліся сваёй актуальнасцю і ідэалагічнай выверанасцю… Сэнс іх такі, што мы пераможам усе праблемы, пройдзем праз іх і будзем адпачываць у раю, дзе неба ў дыяментах :)
Вельмі аптымістычная пастаноўка :)
Current Mood: creative
1:10am: Чуткі наступаюць...
Чуткі робяцца ўсё больш разнастайнымі. Сёння ад некалькіх чалавек пачуў, што нас чакае ўжо не проста дэнамінацыя. Не, спачатку курс беларускага рубеля дэвальвіруюць, каб расейскі рубель каштаваў 100 нашый, правядуць дэнамінацыю і затым у хуткім часе перайдуць на расейскі рубель. Дарэчы сёння апошнія можна было свабодна набыць у тым абменніку, дзе я звычайна набываю валюту, але там не было еўра ці амерыканскіх даляраў. Адзін з маіх “субяседнікаў” сказаў, што яго сябра працуе ў “Ахове”… і ў пачатку тыдня расейскія грошы вялікімі грузавікамі ўжо завезлі ў сховішча ў Магілёве :)
Трэба за распаўсюджанне такіх чутак увесці крымінальную адказнасць. Бо чуткі могуць добра падарваць эканоміку нашай краіны, бо простыя людзі не разумеюць шмат якіх пытанняў… ім проста хочацца быць багатымі. Але, людзі, мы даўно ўжо жывем не па сродках!!! Наша краіна амаль нічога не экспартуе, а ўсё насельніцтва хоча набываць тавары амаль што выключна замежнай вытворчасці… але так не бывае. Вы робіце айчыннае (часам неякаснае), жадаеце атрымаць заробак і не набываць тое, што зрабілі… А хто ж тады будзе набываць беларускія тавары? Дзе логіка? Вы тады не маеце права на атрыманне заробку!
П.С. Сёння даведаўся, што адзін знаёмы знаёмай маёй знаёмай на прыканцы 2008-га прадаў кватэру. Канечне ж за даляры. Ён паверыў і памяняў іх у беларускія рублі… паклаў у банк на дэпазіт… :(
Мараль: калісьці мой выкладчык па фінансавым праве казаў: “Гульні з дзяржавай ніколі ні да чаго добрага не вядуць”.
Current Mood: tired

7th January 2009

9:33pm: Лёд
Мне пашчасціла... Нягледзячы на мароз, я катаўся на каньках. Гэтым разам выбраў каток на Кастрычніцкай плошчы. Але гэта была памылка. Увесь лёд там недаглядаецца, у ім дзіркі і можна добра ўпасць. Няўжо складана ўначы аднаўляць лёд?..
Current Mood: creative
12:08am: Крызіс?
Сёння пачуў усялякае рознае… што прымусіла мяне зноў зрабіць нататку ў маім ЖЖ.
“Як у іх там у Амерыцы цікава: страціў працу – адбіраюць машыну і дом”… дык ведаеце чаму так адбываецца? Таму што яны там прызвычаіліся жыць у крэдыт… Чытаць далейCollapse )
Карацей, з майго пункту гледжання, усё што ні робіцца – робіцца, каб было лепей.
А Вы, шаноўныя мае, атрымлівайце асалоду ад сонейка і марозу, ад ільду і ззяючага на праменях сонейка снега. Карміце “качак-урбаністак” ((С) СТВ) у парку Горкага. Заўтра выхадны!!!
Current Mood: working

31st August 2008

9:29pm: Нататкі турыста
Частка трэцяя. Латвія.
Рыга-Ліепая.
Вось мы і ў цягніку, які рухаецца на Захад, у Еўрапейскі Саюз.
Пачалося ўсё з хамства латвійскіх правадніц. На такое лёгкае пытанне: “Ці маеце Вы сок лімона да гарбаты?” Я атрымаў адказ: “У мяне нічога няма. Ідзіце ў рэстаран.”
Мне спадабалася, як ахоўваецца асабістая інфармацыя на расійска-латвійская мяжы. Расейскі памежнік гучна на ўвесь вагон абвяшчае па рацыі Ваша імя, прозвішча і год нараджэння. А калі я жанчына? А калі ў мяне смешнае прозвішча? Ды проста, чаму ўвесь вагон можа ведаць маю асабістую інфармацыю??? Дарэчы пытанне патрабуе вывучэння ў навуковай працы. У Нямеччыне, напрыклад, ёсць закон аб абароне асабістай інфармацыі.
Разам са мной да Рыгі ў асобным вагоне ехалі зоркі расійскай папсы: Ала Пугачова і Максім Галкін. Пераход паміж вагонамі яны не адкрывалі нават для памежнікаў, апошнія выйшлі на перон і зноў зайшлі ў VIP-вагон. Дарэчы звонку той вагон выглядаў як самы дрэнны вагон зялёнага колеру.
Раней на Ліепаю з Рыгі можна было хутка даехаць на мікрааўтобусе, сёлета я іх не знайшоў. У чым іх плюс… яны вязуць у горадзе да кропкі прызначэння. Прыйшлося ехаць на звычайным рэйсавым аўтобусе. Стаміўся ў ім і таму вырашыў крыху паспаць. Якое ж было маё здзіўленне, калі мяне абудзіла нейкая цётка і пачала пытацца, дзе мой білет. Я кажу, яго ж ужо правяраў кіроўца, навошта было мяне абуджаць… Адказаць яна мне нічога не здолела, прыйшлося паказаць білет.
Далей яшчэ складаней. Пада мною ірвецца кола, але мы працягваем рух, бо ў нас іх два з кожнага боку. Даяджаем так да Салдусу. Тут я вырашаю завітаць у прыбіральню, бо аўтобус павінен стаяць 10 хвілін. Напісана 15 сантымаў, аплачваю, атрымоўваю квіток, як у аўтобусе і пытаюся па-руску, ці патрэбны мне ён непасрэдна ў прыбіральні. Яна штосьці адказвае мне на не зразумелай мове. Я пераходжу на беларускую, тут у яе праблемы, а я іду рабіць сваю справу. Вяртаюся і бачу, што аўтобуса няма. Азіраюся ён ад’яджае ад станцыі, дабягаю, выказваю кіроўцы ўсё, што пра яго думаю. Адсюль вынікае: латвійскія кіроўцы рэйсавых аўтобусаў могуць ад’яджаць раней азначанага часу і пры гэтым не запытаюцца, ці ўсе ў аўтобусе.
Але едзем далей. Я адчуваю пад сабою другі выбух. Мы амаль што з’яджаем у кювет… вось вам і Еўропа. З рэчамі стаім на дарозе. Але, што прыемна, праз 10 хвілін (невядома адкуль) з’яўляецца другі аўтобус і мы зноў працягваем наш рух да Балтыйскага мора.
У Ліепаі проста адпачывалі. З надвор’ем пашчасціла. Два тыдні было сонейка і вада для Балтыцы прыемная :)
Смешная гісторыя адбылася на рынку. Я набыў сліў іду і пытаюся ў нейкай жанчыны, дзе можна іх памыць, а яна мне ў адказ “Food… food… Where I can get food?” і паказвае на рот, робячы рукамі, як бы яна кладзе ежу туды. Я ёй падказаў, але было смешна.
На жаль, я прыйшоў да выніку, што моладзь у Латвіі ўжо дрэнна валодае рускай мовай. Колькі разоў у краме размаўляеш з імі па-руску, а адказ атрымоўваеш па-латышску. Я крыху валодаю… не, не валодаю, лепш казаць магу часткова разумець на бытавым узроўні. Але, калі набываеш камп’ютэрную тэхніку, ужо крыху складаней. Дык вось у такіх выпадках я пераходзіў на матчыну мову… і, о цуд, яны пачынаюць са мной размаўляць па-руску і я вяртаюся да агульна зразумелай нам мовы. Так, яны размаўляюць з памылкамі, але ўсё ж такі мы разумеем адзін аднаго.
Current Mood: творчы
9:11pm: Нататкі турыста
Частка другая. Расія.
Валгаград.
Распавяду сёння пра мае сёлетнія вандроўкі па Расіі. Пішу не толькі дзеля апавядання, але каб даць парады іншым :) Чаму пачынаю з частцы другой? А таму, што сёлетняй першай маёй вандроўкай была паездка са студэнтамі ў Нямеччыну. Мабыць, будзе час і пра яе распавяду.
Пачалі мы з Валгаграда, былога Сталінграда, які яшчэ раней зваўся Царыцыным. “Мы” таму што паехалі разам з бацькам. У 65 км ад гэтага горада падчас вядомай Сталінградскай бойкі загінуў мой прадзед. Таму і выбраў я гэты накірунак для адпачынку. Канешне лепш за ўсё было бы паляцець. Але самалёта з Мінска не маецца, г. зн. трэ ляцець да Масквы, а гэта ўжо добрыя грошы. Ну нічога, ёсць цягнік Брэст-Валгаград улетку два разы на тыдзень, да яго чапляюць мінскія вагоны. Так, сапсуюцца два дні, але гэта залежыць ад чалавека… я сапсаваў толькі першы… бо з цягніку нікуды не збяжыш. Месцы ў купэйным вагоне ўзялі 37 і 38. Так, ёсць і такія, яны не ў прыбіральні, а наадварот з боку праваднікоў. У гэтым купэ толькі два месцы і ехаць вельмі ўтульна. Я ляжаў на верхняй паліцы і глядзеў у адчыненае акенца на стэп. Спякоты не адчувалася, бо ўвесь час было адчынена акенца.
Здавалася б прыехаць а 18 у горад… і ўжо няма чаго рабіць. Але не, мы не такія.
Гасцініцу я замовіў яшчэ ў Мінску па Інтэрнэце. Назва такая ж як і ў горада – “Валгаград”. Яна ў пяці хвілінах пешкам ад чыгуначнага вакзала. Замову аформілі за тры хвіліны і вось мы ўжо прымаем душ у здавальняючым (суадносна цана/якасць) нумары. Назаўтра нам трэ было ўстаць а 4, бо а 5.45 ад’яджаў аўтобус на хутар Вярцячы. Нягледзячы на гэта, мы пайшлі набыць квіткі наперад на аўтобус (можна было гэтага і не рабіць, бо аўтобус быў поўпусты, але ж мы даведаліся, дзе аўтавакзал і дзе будзе стаяць наш аўтобус) і пагуляць да Волгі. Там мы вырашылі прайсці на цеплаходзе па рацэ. Цікава, але падсвечаны ў вечары толькі некалькі вуліц у цэнтры. Астатняя частка горада ў цемры. А, яшчэ “Радзіма-Маці” падсвечана. На цеплаходзе адначасова ладзілася дыскатэка. Калі дыскатэка Вам непатрэбная, выбірайце іншы цеплаход, каб не страціць залішнія грошы.
Пасля прагулкі я вырашыў выйсці ў Сеціва. Заўважыў на кафэ ля гасцініцы надпіс: “Хуткасны Інтэрнэт - WiFi”, зайшоў, сеў за столік, які мне паказала адміністратар са словамі: “Так, там ёсць Інтэрнэт, уключайце і працуйце”. Сеў, адкрыў ноут, бачу, што бяздротная сувязь ёсць і чакаю афіцыянтку, каб замовіць паесці. Падыходзіць…пытаюся: ці працуе тут Інтэрнэт. “Так”, – адказвае мне яна, “проста знаходзіце сетку, далучаецеся і працуеце… А што будзіце замаўляць?” Знаходжу сетку, раблю замову, а ў браузеры нічога не адкрываецца. Клічу дзяўчыну, пытаюся, чаму так. І… “Дык трэ яшчэ карту набыць,” – кажа яна. Добра, я хачу набыць. А набыць можна толькі разам з замовай. Дык я жа замовіў… “Так, але вы не казалі, што жадаеце карыстацца Інтэрнэтам,” – дабівае мяне дзяўчына. - “Што замаўляеце да Інтэрнэта?” Не, так я не гуляю. Я адмовіўся ад замовы… і зрабіў новую замову з карткай для Інтэрнэта :) Вось як у іх спрабуюць зарабіць грошы на пустым месцы. Хуткасць, дарэчы, была вельмі добрая.
“Ветлівасць” мясцовых жыхароў не ведае межаў… Але я выявіў закон: калі чалавек мае сваякоў на Беларусі, ці мае нейкія стасункі з нашай Радзімай, дык дапаможа, дасць параду ці проста адкажа ў ветлівай форме.
Наступным днём мы з’ездзілі ў Вярцячы. Аўтобус туды і адтуль ідзе толькі два разы на дзень (раніцай і ўвечары). Знайшлі месца пахавання прадзеда і ўзялі крыху зямлі, каб адвесці да дзядулі. Потым пайшлі праз стэп прыкладана 5 кіламетраў да Дону. Дайшлі было вельмі спякотна (каля 40 градусаў), але ў ваду не захацелася, бо людзі, якія там адпачываюць, забрудзілі яе. Але калі глядзіш на краявіды з ракой здалёк, дык вельмі захапляе. Была толькі 1 гадзіна дня, а рабіць на хутары (дарэчы, звычайная вёска) няма было чаго. Аўтобус толькі а 7… пайшлі на дарогу і сталі чакаць аўтамабіля. Мне здалося, што я ў сітуацыі з амерыканскай стужцы. Пустая дарога, ніводнага чалавека, дрэва, населеннага пункта навокал… Але нам пашанцавала, ехаў аўтамабіль у Гарадзішча (гэта горад, які мяжуе з Валгаградам). За кошт білета на аўтобус абяцалі падвесці да аэрапорта. Пагадзіліся. Пачалі гутарыць, а кіроўца служыў на Беларусі. Яго жонка выкладае гісторыю. Калі нас давезлі, былі вельмі ўдзячны майму прадзеду за вызваленне іх краю і грошай не ўзялі.
З Гарадзішча даехалі на аўтобусе да Валгаграда… душ… і зноў гуляць па горадзе. У сярэдзіне паштамту Валгаграду ўзвышаецца помнік Уладзіміру Ільічу. Мне захацелася зрабіць фотаздымак “вялікага правадыра” з надпісам “Почта России”. Ну і зрабіў, а потым падыходжу да абслугоўваючага персаналу, каб запытацца ў якой касе можна набыць паштоўку з выявамі Валгаграду. А яна мне: “А хто вам дазволіў тут фатаграфаваць?” Я: “А хто забараніў?”. Яна: “А ў мяне ёсць Інструкцыя. Гэта Дзяржаўная ўстанова і трэба мець дазвол”. Я: “Але трэба мець адпаведныя налепкі…” Яна: “Гэта Вам не Еўропа…” І сапраўды, падумаў я. Да Еўропы вам вельмі далёка”. Касу яна мне паказала. Але там ва ўсіх касах былі чэргі. Гэта мне не спадабалася, і я вярнуўся да дзяўчыны, а яна мне кажа: “А дзе няма чэргаў?” Вось дзе я ўспомніў нашу “Кнігу заўваг ды прапаноў”… не такая яна ўжо і заганная рэч.
Наступны дзень быў прысвечаны Мамаеву Кургану. Спачатку мы прайшлі да млыну, які пакінулі пасля вайны. Ад яго да Волгі не больш за 200 метраў… але савецкі салдат вытрымаў. Потым селі на тралейбус і даехаді да аднаго з цудаў Расіі. Помнік ураджвае сваімі памерамі. Ідзеш па ім і ком падыходзіць у горла. Дзякуй дзядулям за перамогу!
Складана з сувенірамі ў Валгаградзе. Самыя танныя ў гасцініцы “Інтурыст”, яна стаіць на іншым баку Алеі Герояў. Ля Мамаева Кургана прадаюць толькі дарагія сувеніры.
Яшчэ мне спадабаўся хуткасны трамвай, ці метратрам. Звычайны трамвай з’яджае пад зямлю і едзе як цягнік метро. На ім мы даехалі ад Мамаева Кургана да гасцініцы, у камеры захоўвання якой мы пакінулі нашыя рэчы.
Дарэчы білеты на цягнікі да самай Рыгі я набываў на Мінску-Пасажырскім. І вельмі ўдзячны дзяўчыне, якая мяне абслугоўвала. Мабыць ёй спадабалася матчына мова :) У цягніку хуткім № 15 прадала яна звычайныя ніжнія паліцы, здавалася б, у звычайным купэйным вагоне № 9. Але патрапіўшы ў яго ў 36 градусаў я быў уз’юшаны… вокны ў купэ немагчыма было адчыніць. Мы ад’ехалі і правадніца ветліва мне сказала, што праз паўгадзінкі будзе ўсё ладна… і я адчуў. Запрацаваў кандыцыянер. Я даведаўся, што гэта не звычайны вагон, а вагон павышанай камфортнасці, дарэчы за тыя ж грошы. Праз гадзіну ўжо было добра: + 22 градусы. Квас дык я выпіў напрацягу той паўгадзінкі… больш вады мне не хацелася да самай Масквы. Вагон быў прыстасаваны нават для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, таму было толькі 6 купэ, а ў двух з іх ехалі супрацоўнікі чыгункі. Мы з бацькам зноў былі ўдваіх. Купэ зроблены для доўгіх людзей. Я спаў як на ложку, нічога не перашкаджала маім нагам і, калі сядзеў на паліцы не дакранаўся галавой да верхняй паліцы. Прыбіральня таксама вялікая, каб інваліды маглі ёю карыстацца. Але любая тэхніка ў руках дзікіх людзей… Кандыцыянер уранку зрабіў паветра вельмі халодным і правадніца не ведала, як яго рэгуляваць. Пасажыры не ведалі, як ажыццяўляць змыў вады ў біяўнітазе, трэба ж націскаць кнопку на сцяне, гэта вельмі складана. Я нават прапанаваў правадніцы зрабіць некалькі надпісаў у розных месцах, на што яна ўхмыльнулася… Для іх мабыць гэта смешна, але навошта ім такая сучасная тэхніка? Дарэчы вагон быў такі адзіны ў саставе і зроблены быў у Цверы.
Іванава + “Залатое кальцо”
Мы ў Маскве. Выйшлі з прыемнага па тэмпературы вагону на перон… жах тут 32 градусы. Але прахалода захоўвалася ў целе да метро “Павялецкая”. Набываем білет. Мабыць хто не ведае, чым больш паездак бярэш у Маскве, тым менш каштуе адна паездка, але час дзеяння білета абмежаваны. Нам павінна было хапіць на 5 паездак. Яны ў іх намагнічаныя, таму нікуды засоўваць іх не трэба. Усё роўна якім бокам падносіце іх да жоўтага кругу і праходзьце, адначасова ўбачыце колькі паездак засталося.
Мы прыехалі ў Маскву а другой і таму не паспелі на цягнік на Іванава. Мая парада: лепш ехаць на цягніку з Масквы!!! Але мы таго не ведалі і падаліся да Аўтавакзала, на іншы канец гораду (“Шчолкаўская”). Аўтобус на 15.00 мы прапусцілі і скарысталіся паслугамі заклікаў. N.B. Тады я яшчэ не ведаў, што ёсць яшчэ экспрэсныя аўтобусы, якія ад’яджаюць з іншага боку вуліцы ад Аўтастанцыі Мы пайшлі да мікрааўтобусу “Mercedes” і думалі, што крыху пачакаем… Гэта “крыху” атрымалася гадзіна. Спачатку пад’ехалі міліцыянты з ГИБДД. Папрасілі кіроўцу паказаць, ці працуюць у яго агні. Адзін, на іх погляд, блішчаў не так, як трэба. Паглядзеў аптэчку, вогнетушыцелі. І выпісаў штраф у 100 рублёў. Вось і змарнавалі час. Але чаму змарнавалі, я пабачыў, як два міліцыянты пхалі тралейбус на перакрыжаванні. На жаль, не паспеў зняць :)
Далей дарога. Не люблю Маскву за яе транспарт. Мы ад’яджалі з Масквы дзесьці гадзіну. Потым скарысталіся нейкай аб’яздной дарогай, бо Ўладзімірская шаша, па словах кіроўцы, была загружана. Кіроўца ехаў хутка і яшчэ гуляў з іншым кіроўцам: хто хутчэй. Часам дарога была падобна на вуліцу пасля бамбардзіроўцы, але на хуткасць гэта не ўплывала. Адно добра. Скарыстаўся часам, каб пачаць пісаць гэтыя нататкі. Дзесьці а 9 былі ў Іванава.
Наступным днём паехалі ў прыгожыя рускія гарады: Палех і Холуй. Нас вёз бацькаў знаёмы мастак з тых мясцін. На звычайным аўтобусе было б складаней. У Палеху пры манастыры стаіць прыгожая царква. Зайшлі… як на мяне абрынуліся, што я ў шортах. Не… калі няма канкурэнцыі рэлігійных аб’яднанняў, як у нас на Беларусі, лепш не чапляцца да іх… У Палеху таксама ёсць музей, дзе можна азнаёміцца з мастацтвам роспісу. Паесці можна знайсці ў сталоўцы, якая калісьці была рэстаранам. Яна працуе да трэцяй, але мы зайшлі каля чацвёртай і нас прынялі і далі паесці за смешныя пасля Масквы грошы.
Дарэчы мастацтва роспісу існуе ў абодвух гарадах: Палеху і Холуі. Яны паміж сабой канкурыруюць.
У Холуі мне вельмі спадабалася царква на беразе ракі Тэзы… Яна так прыгожа адбівалася ў водах ракі. Увогуле тыя мясціны вельмі прыгожыя, прырода, шмат цэркваў. Яшчэ заехалі ў Дунілава (дзе ўтрымлівалася першая жонка цара Пятра I) і Шую, дзе стаіць помнік невінавата забітым святарам.
Наступным днём, замовіўшы экскурсію ў турыстычным бюро, паехалі да Суздалю. Там было “Свята агурка”. Калі вы думаеце, што можна было набыць танныя агуркі, дык памыляецеся. 1 штука каштавала 10 расейскіх рублёў!!! Горад прыгожы, рамантуецца. Але дарога да яго не аднаўлялася, мабыць, з часоў Вялікай Айчыннай вайны.
На тым вандроўку па Расіі скончылі. Наступнай раніцай ужо на экспрэсе рушылі да Масквы. У ёй, як заўжды, шмат людзей, брудна. У Расіі ўвогуле кіроўцы не ведаюць, што пешаходы маюць прыярытэт на пераходзе. Прыйшлося іх вучыць… Па крысе іду па пераходзе, пакуль аўтамабілі не спыняліся поўнасцю, але, каб і была магчымасць збегчы назад на тратуар. З Рыжскага вакзала накіраваліся цягніком да Рыгі.
Дарэчы, агульныя ўражанні ад Расіі: брудна, большасць людзей не ветлівая (нават, калі пачынаеш з “Добрый день! Простите…”), Правілы дарожнага руху ім не вядомыя.
Current Mood: заняты
Powered by LiveJournal.com